Гуляйпольскі раён[1] (укр.: Гуляйпільський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Запарожскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Гуляйполэ[1] (укр.: Гуляйполе).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 27303 чалавекі, плошча — 1300 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 1 пасялковага і 18 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 1 пасёлак гарадскога тыпу, 2 пасёлкі сельскага тыпу і 56 сёлаў.