wd wp Пошук:

Гудімов

«Гудімов» — (па беларуску Гудзімаў) украінскі гурт, удзельнікі якога сабраліся разам у 2004 годзе. Група заснавана былым гітарыстам «Океану Ельзи» Паўлам Гудзімавым.

Гiсторыя

Гурт «Гудiмов» упершыню сабраўся восенню 2004 года, калі Павел Гудзiмаў яшчэ гуляў у складзе хэдлайнера Украінскай рок-сцэны «Океан Ельзи», адным з заснавальнікаў якой ён з’яўляецца. Паўлу стала цесна ў «ветэранскім» складзе ОЕ. I ён задумаў уласны праект, удзельнікамі якога адразу сталі бас-гітарыст Дзяніс Леўчанка і бубнач Слава Васільеў. Гудзiмаў знайшоў уласны непаўторны стыль. Якасны поп-рок, багата запраўлены фанкам, электра, дыска і соўл. Арыгінальная ўкраінская паэзiя Паўла Гудзiмава робіць яго праект нашчадкам лепшых традыцый украінскага року.

За гады існавання гурт выпусцiў два альбомы: «Трампліни» (2005) і «Монополія» (2007), а таксама выпусцiў 7 відэа: «Серце, не спи», «Коротка розмова», «Не політика», «Зв’язок», «Сумую», «Навесні», «Арізона». У красавіку 2005 года кліп на песню «Коротка розмова» трапіў у кнігу рэкордаў Гінеса за рэкордна хуткую здымку: яго было знята, зманціравана і паказана ў эфіры тэлеканала М1 ўсяго за 03:00 28 хвілін. Відэа на песню «Баста» з альбома «Монополія» з’явілася ў сакавіку 2008 года і стала вынікам конкурсу маладых рэжысёраў, абвешчанага Паўла Гудзімава 2007 года. Гэта самы адкрыты ўкраінскі кліп, у якім усе 3 хвіліны відэа — гэта бесперапынная сцэна любові. Рэжысёрам кліпа стаў 23-гадовы Віта Бакiн з Івана-Франкоўска.

Склад

Колiшнiя удзельнiкi

Дискографія

Кліпы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рок-гурты Украіны