Гуань Даашэн ( кіт. спр. 管道昇 , піньінь: Guǎn Dàoshēngпракт. 管道昇, піньінь: Guǎn Dàoshēng; 1262-1319) — паэтэса, мастак і каліграф у Кітаі эпохі праўлення дынастыі Юань.
Шырока прызнаная ў Кітаі як першая жанчына-мастак, Гуань Даашэн стала ідэалам адукаванай кітайскай жанчыны ў яе час і наступныя эпохі. Яна была жонкай знакамітага мастака і каліграфа Чжаа Мэнфу, але пры гэтым сама таксама была значным мастаком і каліграфам. Выкарыстоўваючы ў паэзіі і малюнку стылі, характэрныя для мужчын, пры гэтым яна надавала ўвагу таму, каб захаваць свой стыль і індывідуальнасць. Яна запісвала свае вершы на скрутках са сваімі малюнкамі, такім чынам знаёмячы з імі шырокую публіку. Для яе вершаў характэрныя перажыванні за мужа і дзяцей, а таксама іронія і сарказм. Сярод яе вершаў есць адзін, выказвае незадаволенасць тым, што муж ўзяў наложніцу, і серыя, у якой яна угаворвае яго пакінуць жыцце пры двары.
Скруткі Гуань Даашэн разам з творамі яе мужа Чжаа Мэнфу і сына Чжаа Юна былі сабраны ў адной калекцыі мангольскім імператарам Аюрбарыбадам, які захапляўся тым, што ў адной сям’і сабраны гэтакія выбітныя мастакі і каліграфы.