wd wp Пошук:

Грып

Грып (фр.: Grippe) — вострае інфекцыйнае захворванне дыхальных шляхоў, якое выклікае вірус грыпа. Уваходзіць у групу вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (ВРВІ). Перыядычна распаўсюджваецца ў выглядзе эпідэмій і пандэмій. У цяперашні час выяўлена больш за 2000 варыянтаў віруса грыпу, якія адрозніваюцца паміж сабой антыгенным спектрам.

Развіццё хваробы

Выклікаецца ортаміксавірусамі A, B і C. Пачынаецца з катаральнага запалення верхніх дыхальных шляхоў. Неўзабаве далучаюцца гарачка, агульная інтаксікацыя, паражэнне сярэдніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Нярэдка бываюць бактэрыяльныя ўскладненні. Пасля хваробы застаецца працяглы тыпаспецыфічны імунітэт.

Дыягностыка

Вірус выдзяляюць на курыных эмбрыёнах. Сералагічны дыягназ устанаўліваюць па нарастанні цітру антыцел у РТГА, РЗК.

Лячэнне

Да апошняга часу лячэнне было звычайна сімптаматычнае, у выглядзе гарачкапаніжальных, адхарквальных, і супракашлевых сродкаў, а таксама вітаміны, асабліва вітамін С у вялікіх дозах. Цэнтр CDC рэкамендуе пацыентам спакой, дастатковую колькасць вадкасці, пазбягаць курэння і спіртных напояў.

Прафілактыка

Для прафілактыкі выкарыстоўваюць жывую інактываваную і субадзінкавую вакцыны, хіміяпрэпараты, гама-глабулін.

Літаратура

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Грып
Захворванні органаў дыхання
Вірусалогія
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Захворванні паводле алфавіта