wd wp Пошук:

Грынвіцкі ўніверсітэт

Грынвіцкі ўніверсітэт (англ.: University of Greenwich) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у Лондане.

Агульная характарыстыка

Галоўны кампус універсітэта знаходзіцца ў Старым Каралеўскім ваенна-марскім каледжы, які разам з кампусам Эверы-Хіл размешчаны ў раёне Грынвіч. У вучэльні таксама ёсць кампус-спадарожнік у Медуэі, графства Кент.

Спектр прадметаў універсітэта ўключае ў сябе архітэктуру, бізнес, вылічальную тэхніку, матэматыку, адукацыю, тэхніку, гуманітарныя навукі, марскія даследаванні, прыродазнаўчыя навукі, фармацыю і сацыяльныя навукі.

Сярод выпускнікоў вучэльні ёсць два нобелеўскія лаўрэаты. Універсітэт атрымаў срэбраны рэйтынг у сістэме вышэйшай адукацыі Вялікабрытаніі.

Структура

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лондан
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1890 годзе