wd wp Пошук:

Грызельда Сапега

Грызельда Сапега, народжаная Вадынская (? — 10 красавіка 1633) — жонка маршалка вялікага літоўскага Яна Станіслава Сапегі[1].

Біяграфія

Дачка Яна Вадынскага(польск.) бел., ваяводы падляшскага (пам. 1616) і Соф’і Сабескай, ваяводзінкі люблінскай; стрыечная сястра караля Яна III Сабескага[2]. Яе братамі былі кашталяны падляшскія Марк(польск.) бел. і Анджэй(польск.) бел. Вадынскія

Была ўзята прыёмнай дачкой у сям’ю сваёй бяздзетнай цёткі па маці Аляксандры Марыяны Весялоўскай (да 1588 — каля 1648) і яе мужа Крыштафа Весялоўскага (пам. 1637), вялікага маршалка літоўскага[1][2].

З 1632 года стала другой жонкай Яна Станіслава Сапегі (1589—1635), маршалка вялікага літоўскага[1][2].

Партрэты Крыштафа Весялоўскага, Грызельды Вадынскай (Сапегі) і Аляксандры Марыяны Весялоўскай (з Сабескіх) на паштовай марцы Беларусі. 2007 г.

Памерла 10 красавіка 1633 года.

У мастацтве

Асноўны артыкул: Партрэт Грызельды Сапегі Захаваўся партрэт у сармацкім стылі работы невядомага гродзенскага мастака. Грызельда паказана на ім у адзенні замужняй жанчыны, значыць, партрэт мог быць створаны з 1632, калі яна выйшла замуж, і да 10 красавіка 1633, калі яна памерла[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Sapiehowie. Petersburg. 1891. T. 2 S. 9-10
  2. 1 2 3 4 Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — 2003. — С. 42-43. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Жанчыны Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Род Вадынскіх
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1633 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка