wd wp Пошук:

Груша ўсурыйская

Груша ўсурыйская (Pȳrus ussuriēnsis) — расліна роду Груша (Pyrus). Груша ўсурыйская была апісана ў 1857 годзе расійскім батанікам Карлам Іванавічам Максімовічам[3].

Батанічнае апісанне

Вышыня ствала дрэва 10-15 м, кара цёмна-шэрая, часам амаль чорная. Крона густая і шырокая.

Верхні бок лісця глянцавіты, цёмна-зялёны, ніжні матавы і светлы, восенню лісце становіцца барвова-чырвоным.

Кветкі белыя, буйныя, дыяметрам 3-4 см, з моцным пахам[4].

Плады круглыя, падоўжаныя, пладаножкі кароткія, даўжыня 1,5-6,7 см Плады спеюць у канцы жніўня — пачатку верасня[5][3].

Карані ўсурыйскай грушы распаўсюджваюцца, як правіла, у паверхневых слаях глебы, у глыбіню пранікаюць на 0,7-1,1 метра. Дзейныя вільгацеўсмоктвальныя карані размяшчаюцца на глыбіні 10-50 см, а па распаўсюджанні ў гарызантальным кірунку супадаюць з памерамі кроны або выходзяць за яе межы не больш, чым на 1 метр (Казьмін, 1985).

Распаўсюджанне

Арэал ахоплівае Далёкі Усход Расіі, Паўночна-Усходні Кітай і Карэйскі паўвостраў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Груша уссурийская. Интернет-журнал «Декоративный сад».
  4. Ussurian or Harbin Pear. N.D. Tree Handbook Edited by Dale E. Herman, Craig M. Stange, Vernon C. Quam. North Dakota State University.
  5. Груша уссурийская Архівавана 5 снежня 2014.. Биофайл. Научно-информационный журнал.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Груша
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных