wd wp Пошук:

Груша лясная

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Груша (значэнні). Груша лясная[3] (Pyrus pyraster) — від роду Груша (Pyrus), часам разглядаецца як падвід грушы звычайнай (Pyrus communis).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя
Кветкі
Плады

Дрэвы дасягаюць вышыні ад 8 да 20 метраў[3], сустракаюцца таксама кусты вышынёй ад 2 да 4 метраў. Груша лясная мае шэрую, з невялікімі лускавінкамі кару. Квітнее з красавіка па май. У адрозненне ад культурных формаў па іншаму выглядаюць галіны з шыпамі[3]. Расліны могуць дасягаць ўзросту 100—150 гадоў.

Лісце круглявае ці авальнае, ля аснавання няяснаклінападобныя ці круглявае. Зверху яно бліскучае, зялёнае, знізу больш светлаафарбаванае[3].

Кветкі буйныя, белыя, 2-3 см у дыяметры, на кветканожках, сабраны ў парасонабадобныя суквецці[3].

Плады груша- ці шарападобныя[3]. Смак даўкі і кіслы, годныя ў ежу толькі пасля доўгай лёжкі[3].

Арэал

Ад лясной грушы былі выведзеныя сотні культурных сартоў з больш мяккімі і смачнымі пладамі. Дрэва распаўсюджана ў багатых пажыўнымі рэчывамі і цёплых пойменных лясах Цэнтральнай Еўропы, а таксама ў лесастэпавай зоне Усходняй Еўропы. Культурная форма сустракаецца паўсюдна.

Распаўсюджана ў сярэдняй і паўднёвай паласе еўрапейскай часткі Расіі, у Крыму, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі[3]. У Беларусі сустракаецца па поўдню, у цэнтры яе можна ўбачыць радзей. На поўначы краіны грушу можна ўбачыць вельмі рэдка і расце яна большай часткай на адкрытых месцах[3].

Выкарыстанне

Драўніна лясной грушы цяжкая, малаэластычная, але трывалая і прыдатная да паліроўкі. Можа выкарыстоўвацца пры сталярнай, такарнай і разьбяной працы. У мінулым ужывалася як імітатар эбенавага дрэва.

У міфалогіі лясную грушу ўспрымаюць як месца «гнездавання» цмокаў, ведзьмаў і дэманаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Пладовыя дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Груша
Катэгорыя·Садавіна