wd wp Пошук:

Грушаўскі сквер

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Грушаўскі сквер (руск.: Грушевский сквер) — сквер у Маскоўскім раёне Мінска. Тэрыторыя абмежавана вуліцамі Дзекабрыстаў, Парашутнай, Папаніна[1]. Высажаны ў 1935 г. і пэўны час вядомы як “Сквер Дзекабрыстаў[2]”.

Назва скверу прысвоена рашэннем Мінскага гарадскога савета дэпутатаў ад 23 верасня 2009 года, па назве гістарычнага прадмесця Грушаўка, якое ўзнікла ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя[1].

У пачатку XXI ст. сквер аточаны вышыннымі навабудамі, яго плошча зменшылася. Пратэст мясцовых жыхароў выклікала тое, што кампанія «Датч Стар» у канцы 2017 сабралася дабудаваць да жылога комплексу «Гранд Хаўз» яшчэ чатыры пад’езды на месцы часткі Грушаўскага скверу. Мінгарвыканкам у 2018 годзе зменшыў плошчу скверу пад будаўніцтва, у снежні 2019 анансаваў, але затым скасаваў грамадскія абмеркаванні новага праекту дэталёвага планавання. 12 студзеня 2020 мясцовыя жыхары выйшлі ў сквер і абвязалі дрэвы шалікамі, заклікаючы беражліва ставіцца да прыроды. Жыхары раёна Грушаўка пасля беспаспяховых скаргаў у шматлікія інстанцыі запісалі відэазварот да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі[3]. Старшыні Савета Рэспублікі і Мінгарвыканкама выязджалі на месца, каб дэталёва разабрацца ў тым, што адбываецца. Высечка дрэў у выніку была спынена[4].

Зноскі

  1. 1 2 Аб прысваенні найменаванняў безымянным скверам, праектуемым вуліцам г. Мінска і перайменаванні могілак г. Мінска (нявызн.) (недаступная спасылка). Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў (23 верасня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 4 ліпеня 2017.
  2. Тамара Хамицевич. Грушевские турникмены // Вечерний Минск, 19.05.2022 № 22 (12993), с. 32
  3. svaboda.org
  4. zviazda.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Парк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Грушаўка (Мінск)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Скверы Мінска
Катэгорыя·Сады і паркі паводле алфавіта
Катэгорыя·Маскоўскі раён (Мінск)