Грудная поласць, грудная паражніна[1][2] (лац.: cavum thoracis) — пярэдняя частка поласці цела млекакормячых жывёл і чалавека. Размешчана ў грудной клетцы і абмежавана ўнутрыгрудной фасцыяй. Ад брушной поласці аддзелена дыяфрагмай.
Сценкі грудной поласці высцілае ўнутрыгрудная фасцыя (лац.: fascia endothoracica). Цэнтральныя аддзелы грудной поласці занятыя міжсценнем, па баках ад якога размешчаны лёгкія. Лёгкія з усіх бакоў акружаныя шчылінападобнымі плеўральнымі поласцямі, сфарміраванымі вісцэральным (унутраным) і парыетальным (вонкавым) лісткамі плеўры.