wd wp Пошук:

Гронсек

Гронсек (славацк.: Hronsek) — вёска ў Банскабістрыцкім краі Славакіі.

У гістарычных крыніцах вёска ўпершыню згадваецца ў 1500 годзе. На працягу сваёй гісторыі вёска шмат разоў змяняла сваё імя (1500 Zyklafalu, 1506 Czwiklafalwa, 1514 Galoyczfalwa, 1515 Galowycz, 1522 Czwyklina, 1558 Czwyklina alias Galfalwa, 1565 Garanzk). Яна належала раёну Зволен. Ад XV да XVII стст. мястэчка пераходзіла ва ўладанне прадстаўнікам розных дваранскіх родаў.

Артыкулярная драўляная царква 1726 года з’яўляецца адным з пяці падобных архітэктурных збудаванняў на тэрыторыі Славакіі. Разам з навакольнай барочнай званіцай царква ў 2008 годзе была ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Славакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Славакіі