wd wp Пошук:

Графіс

Гра́фіс (Graphis) — род лішайнікаў сямейства графідавых.

Вядома 300 пераважна трапічных і субтрапічных відаў, ва ўмераных шыротах — некалькі відаў. На Беларусі пашыраны графіс начэрчаны (Graphis scripta), расце на гладкай кары лісцевых дрэў.

Слаявіна ў выглядзе дробназярністай, аліўкава-шэрай, матавай скарыначкі, часам слабапрыкметная або цалкам у субстраце. Пладовыя целы (апатэцыі) шматлікія, доўгія і вузкія, прамыя, дугападобна выгнутыя, часам хвалістыя і разгалінаваныя, утвараюць малюнак, які нагадвае складаныя пісьмёны (адсюль назва). Дыск апатэцыя вузкі, шчылінападобны, чорны, з шызым напылам або без яго. Сумкі 8-споравыя. Споры цыліндрычныя, бясколерныя, потым цямнеюць.

Індыкатарныя расліны.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Аскаміцэты
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных