wd wp Пошук:

Гран-пры Карэі

Гран-Пры Карэі (Карэйская: 코리아 그랑프리) - гонка ў календары Чэмпіянату Свету па Формуле-1, якая праводзілася ў Рэспубліцы Карэя на аўтадроме Korea International Circuit з 2010 па 2013 гады. Гонка была выключана са спісаў гран-пры з-за нежадання мясцовых арганізатараў праводзіць яе. Спробы аднавіць гонку на сезон 2016 года таксама праваліліся.

Гісторыя

Гісторыя Гран-Пры Карэі пачалася ў 2006 годзе, калі уладальнік Формулы-1 Берні Эклстоўн падпісаў кантракт на правядзенне гран-пры ў 2010 годзе на трасе спраектаванай Херманам Цільке[1]. Ад самага пачатку арганізатары гран-пры сутыкнуліся з фінансавымі праблемамі, скептыцызмам наконт свайго прафесіяналізму і месца будаўніцтва трасы. Будаўніцтва трасы для гран-пры скончылася толькі за месяц да афіцыйнай даты правядзення гран-пры, пры гэтым вакол трасы засталося шмат бруду, адсутнічала асвятленне, але сама траса адпавядала сусветным стандартам[2]. У наступных гонках інфраструктура трасы была дапрацавана, але засталіся пэўныя праблемы з будаўніцтвам жыллёвых кварталаў, якія абяцалі пабудаваць напачатку.

У апошнія гады арганізатары сутыкнуліся з высокім коштам наяўнасці Гран-Пры Карэі ў Чэмпіянаце Свету. Яны выказалі жаданне перагледзець кантракт, што было зроблена напачатку сезона 2012 года[3].

Пераможцы

Год Пілот Канструктар Афіцыйныя вынікі
2013 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Справаздача(руск.) бел.
2012 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Справаздача(руск.) бел.
2011 Себасцьян Фетэль Red Bull-Renault Справаздача(руск.) бел.
2010 Фернанда Алонса Ferrari Справаздача(руск.) бел.

Спасылкі

Зноскі

  1. Гран Пры Паўднёвай Карэі адбудзецца ў 2010 годзе(нявызн.) (недаступная спасылка). F1BY.com. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2015. Праверана 17 Лютага 2013.
  2. Гонцы ў Карэі быць!(нявызн.). Belsat. Праверана 17 Лютага 2013.
  3. Oh Kyu-wook. Арганізатары Гран-Пры Карэі атрымалі зніжку(нявызн.), The Korea Herald, Park Haeng-hwan (18 March 2012). Праверана 17 Лютага 2013.(англ.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Формула-1
Катэгорыя·Гран-пры Формулы-1
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай