wd wp Пошук:

Граздоўнік рамонкалісты

Граздоўнік рамонкалісты (Botrychium matricariifolium) — від шматгадовых травяністых раслін роду граздоўнік сямейства вужоўнікавых[1].

Апісанне

Шматгадовая раўнаспоравая папарацепадобная кароткакарэнішчавая расліна з дыферэнцыраванай на стэрыльны і спараносны ўчасткі ліставой пласцінкай (ваі). Вышыня да 20 см[1]. У ніжняй частцы сцябло нярэдка чырванаватае.

Неспараносная (вегетатыўная) ліставая пласцінка адыходзіць вышэй сярэдзіны расліны, прадаўгавата-яйкападобная, на кароткай ножцы, перыста- або, радзей, 2-перыстарассечаная на 3-5 і больш пар лопасцевых або раздзельных сегментаў з тупымі няправільнымі долямі.

Пашырэнне

Еўрапейска-паўночнаамерыканскі барэальна-лясны від. Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, усходняя частка Паўночнай Амерыкі. Ва ўсім арэале сустракаецца рэдка, у некаторых краінах знік. У Беларусі находзіцца ў ізаляваных лакалітэтах за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: сухадольныя (пераважна пусткавыя) нізкатраўныя разнатраўна-злакавыя лугі, лясныя паляны і ўзлескі ў сасновых, яловых і ялова-шыракалістых лясах кіслічнага тыпу, ядлоўцавыя рэдкалессі. Расце паасобнымі экземплярамі.

Асаблівасці біялогіі

Размнажэнне споравае. Спараносіць у маі-чэрвені, у вільготныя гады пазней. Пасля споранашэння надземная частка звычайна засыхае.

Ахова

Паштовая марка Беларусі

Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Знаходзіцца пад дзяржаўнай аховай у Літве, Польшчы і Латвіі. Уключаны ў Дадатак I да Бернскай канвенцыі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Граздоўнік рамонкалісты ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вужоўнікавыя
Катэгорыя·Расліны на марках