wd wp Пошук:

Гравітацыйны калапс

Мадэль механізму гравітацыйнага калапсу

Гравітацы́йны кала́пс — катастрафічна хуткае сцісканне масіўных цел пад уздзеяннем гравітацыйных сіл. Гравітацыйным калапсам можа завяршацца эвалюцыя зорак з масай звыш трох сонечных мас. Пасля вычарпання ў такіх зорках матэрыялу для тэрмаядзерных рэакцый яны губляюць сваю механічную ўстойлівасць і пачынаюць з павялічанай скорасцю сціскацца да цэнтра. Калі ўнутраны ціск, які расце, спыняе гравітацыйнае сцісканне, то цэнтральная вобласць зоркі становіцца звышшчыльнай нейтроннай зоркай, што можа суправаджацца скідваннем абалонкі і назірацца як успышка звышновай зоркі. Аднак калі маса зоркі перавысіць граніцу Опенгеймера — Волкава, то калапс працягнецца да яе пераўтварэння ў чорную дзірку.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Астрафізіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Зорная эвалюцыя
Катэгорыя·Рэлятывісцкія і гравітацыйныя з’явы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Чорныя дзіркі