wd wp Пошук:

Гравёр звычайны

Гравёр звычайны[1], ці Малы яловы караед[2] (Pityogenes chalcographus) — жук з падсямейства караедаў (Scolytinae), шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Заходняй Еўропы і Сібіры.

Апісанне

Цела даўжынёй 1,5—2 мм, цыліндрычнай формы, чорнага або бурага колеру, бліскучае, амаль без валасінак. Грудны шчыт з абодвух бакоў з папярочным паглыбленнем, з гладкай сярэдняй лініяй. Надкрыллі гладкія, амаль без кропак. На заднім канцы надкрылляў паглыбленне ўздоўж шва. Па абодвум бакам яго ў самцоў па 3 вострых зубца, а ў самак па 3 грудка.

Жук нападае на маладыя дрэвы або на верхавінныя часткі і галіны старых дрэў, паколькі мае патрэбу ў тонкай кары. Найбольш часта сустракаецца на хвойных дрэвах, больш выбіраючы здаровыя часткі, чым вялікі яловы караед (Ips typographus), які нярэдка нападае на дрэвы, некалі паражаныя малым яловым караедам.

Яго хады адыходзяць у выглядзе прамянёў 4-6-і маткавых хадоў, якія аддрукоўваюцца на абалоне. Маткавыя хады ідуць у касым або гарызантальным кірунку і параўнальна кароткія па параўнанні, напрыклад, з тэрмітам.

Самая распаўсюджаная мера барацьбы з гэтымі караедамі — выкладванне лоўчых дрэў — елак з тонкай карой.

Зноскі

  1. Ярмашэвіч Г. Ф. Гравёры // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Насякомыя Еўразіі
Катэгорыя·Караеды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1761 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL