wd wp Пошук:

Грава

Гра́ва, канал Граўка — рака ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, у басейне ракі Свіслач.

Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 92 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Пачынаецца ў напрамку на паўночным усход ад вёскі Пагарэлае, упадае ў Асіповіцкае вадасховішча на поўдзень ад аграгарадка Лапічы. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, пад лесам 47 % тэрыторыі. Рэчышча каналізаванае. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Асіповіцкага раёна
Катэгорыя·Прытокі Свіслачы (прыток Бярэзіны)
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта