wd wp Пошук:

Грабніца Хумаюна

Грабніца Хумаюна — маўзалей магольскага падышаха Хумаюна ў Дэлі, пабудаваны па заказе яго ўдавы Хаміды Бану Бегум. У архітэктурным плане ўяўляе сабой сувязное звяно паміж Гур Эмірам, дзе пахаваны Хумаюнаў продак Тамерлан, і маўзалеем Тадж-Махал, якія будаваліся па заказе яго праўнука Шах-Джахана.

Будаўніцтва маўзалея пачалося ў 1562 годзе і скончылася праз 8 гадоў. Дойлідамі лічацца Саід Мухамад і яго бацька Мірак Гіятхудзін, на праект якіх, відавочна, моцна паўплывалі самаркандскія пабудовы Цімурыдаў. Грабніца Хумаюна ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Грабніцы Вялікіх Маголаў
Катэгорыя·Архітэктура эпохі Цімурыдаў
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Індыі