wd wp Пошук:

Горны прытулак ад летняй спёкі

Від на рэзідэнцыю маньчжурскіх імператараў у Чэндэ.

Горны прыстанак ад летняй спёкі ( кіт. спр. 避暑山庄 , піньінь: Bìshǔ Shānzhuāng; маньчжурская: Halhūn be jailara gurung) — афіцыйная назва летняй рэзідэнцыі кітайскіх імператараў дынастыі Цын на поўнач ад Пекіна, у горадзе Чэндэ, правінцыя Хэбэй. Уключаны ў спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Горны прыстанак будаваўся на працягу 89 гадоў, з 1703 па 1792 гады. На тэрыторыі ў 5,6 кв. км., падзеленай на двор афіцыйных прыёмаў і прыватныя пакоі імператарскай сям’і, раскінулася нямала палацаў і цырыманіяльных збудаванняў, большасць з якіх капіруе стылі і ландшафты, характэрныя для розных куткоў Цынскай імперыі. Тым жа імкненнем да стылізацыі адзначаны і прылеглыя да імператарскага саду храмавыя комплексы, як, напрыклад, Путо — паўтор тыбецкага палаца Патала.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацы Кітая
Катэгорыя·Паркі Кітая
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Кітаі