wd wp Пошук:

Горныя казлы

Горныя казлы (Capra) — род млекакормячых сямейства пустарогіх атрада парнакапытных.

8 відаў, паводле будовы рагоў падзяляюцца на 4 групы. Даўжыня да 180 см, вышыня ў карку да 115 см, маса да 155 кг. У самцоў вялікія рогі рознай формы (у самак маленькія) і доўгая барада. Поўсць кароткая, густая, амаль аднатоннага карычневага ці шэрага колеру.

Пашыраны ў Еўразіі і на паўночным захадзе Афрыкі. Жывуць у гарах на вышыні да 5500 м, трапляюцца статкамі. Траваедныя.

Палігамы. Нараджаюць звычайна 2 казлянят.

Безааравы казёл, вінтарогі казёл і альпійскі казёл — продкі свойскай казы. Нубійскі горны казёл — самы маленькі з усіх горных казлоў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Казлы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта