wd wp Пошук:

Горнапрамысловы ландшафт Корнуала і Заходняга Дэвана

Горнапрамысловы ландшафт Корнуала і Заходняга Дэвана — аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Англіі.

Корнуал і Заходні Дэван у пачатку XIX стагоддзя забяспечвалі 2/3 сусветнай вытворчасці медзі. Руднікі і машынныя залы, плавільныя печы і глыбокія шахты, новыя рабочыя гарады і прыватныя домаўладанні, парты і гавані, падсобныя прадпрыемствы — ландшафты гэтага раёна змяніліся пад уплывам хуткага развіцця прагрэсіўных метадаў здабычы волава і медзі.

Дасягненні Корнуала і Заходняга Дэвана паўплывалі на распаўсюджанне горнай справы ва ўсім свеце і сталі важкім укладам у прамысловую рэвалюцыю Англіі. У 1860-х гг. здабыча ў гэтых месцах практычна спынілася, але спецыялісты працягнулі развіваць горнашахтную справу ў Паўднёвай Афрыцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. У многіх краінах дагэтуль працягваюць дзейнічаць машынныя залы, пабудаваныя і абсталяваныя па карнуольскім узоры.

Прадстаўляе цікавасць таксама мясцовы фальклор — павер’і пра духаў, якія могуць дапамагаць у пошуку багатых жылаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прамысловасць Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэваншыр
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Корнуал