wd wp Пошук:

Горн

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Горн (ісп.: Isla Hornos) — востраў у паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля, належыць Чылі і ўваходзіць у склад правінцыі чылійская Антарктыка. На востраве знаходзіцца знакаміты мыс Горн. Востраў вядомы як самая паўднёвая частка Паўднёвай Амерыкі, аднак на самой справе такімі з’яўляюцца астравы Дыега-Рамірэс, якія ляжаць у 200 км паўднёвей. Востраў Горн належыць да групы астравоў Эрмітэ (ісп.: Islas Hermite), якія адносяцца да архіпелага Вогненная Зямля. Востраў мае шырыню 2 км і даўжыню каля 6 км. Максімальная вышыня вострава — 425 м.

На востраве ёсць маяк, невялікая капліца, жылыя і дапаможныя памяшканні, метэастанцыя, а таксама помнік — скульптура ў выглядзе абрысу альбатроса, прысвечаны маракам, якія загінулі пры спробах абагнуць мыс[2]. Востраў уваходзіць у склад нацыянальнага парку Каба-дэ-Орнас (ісп.: Parque nacional Cabo de Hornos).

Востраў складзены ў асноўным гранітамі мелавога ўзросту, на паўночным захадзе знаходзяцца вулканічныя скалы юрскага ўзросту. У нізінах расце тарфяны мох.

Галерэя

Зноскі

  1. https://www.efe.com/efe/english/life/chilean-family-lives-surrounded-by-the-wildest-seas-on-planet/50000263-3884590
  2. Манумент Каба-дэ-Орнас

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Чылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вогненная Зямля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных