wd wp Пошук:

Гомбасецкая пячора

Герб Гомбасецкай пячоры.

Гомбасецкая пячора (славацк.: Gombasecká jaskyňa) — сталактытавая пячора ў Славакіі.

Пячора размешчана ва ўсходняй частцы краіны. Гамбасецкая пячора была выяўлена 21 лістапада 1951 года спелеолагамі-аматарамі. Адкрыта для наведвання турыстаў з 1955 года. У цяпершані час маршрут для наведвальнікаў складае 530 м у даўжыню і займае каля 30 хвілін. Агульная даўжыня пячоры — 1 525 м.

З 1995 года Гомбасецкая пячора ўвайшла ў спіс Сусветнай спадчыны ў якасці часткі пячораў Агтэлецкага і Славацкага карстаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пячоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Пячоры Славакіі