wd wp Пошук:

Голос III армии

«Голос III армии» — вайсковая газета. Выдавалася ў красавіку — снежня 1917 г. у Полацку на рускай мове. Орган Выканаўчага камітэта арміі. Змяшчала афіцыйныя ўрадавыя дакументы, загады ваеннага камандавання, рэзалюцыі і лісты ад салдат і афіцэраў. Пасля Кастрычнікага перавароту заняла антыбальшавіцкія пазіцыі друкавала адозвы ў абарону Часовага ўрада, выступала за ўмацаванне дэмакратычных сіл вакол Устаноўчага сходу. З-за перавагі сіл на баку правых эсэраў і меншавікоў у армейскім камітэце ў рэдакцыі газеты бальшавікі выйшлі з яе складу і арганізавалі выданне «Известий Военно-революционного комитета III армии». Паводле пастановы III армейскага з’езда, на якім большасць дэлегаатў падтрымала бальшавікоў, выхад газеты спынены.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты Беларусі