wd wp Пошук:

Голос революционного студенчества

«Голос революционного студенчества» — грамадска-палітычны, навуковы і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 19231924 гг. у Горках на рускай мове выканкомам Бюро студэнцкіх прафсаюзных секцый Горы-Горацкага сельскагаспадарчага інстытута. Існавалі аддзелы: навуковы, студэнцкага жыцця, літаратурны. Друкаваў навуковыя артыкулы прафесараў інстытута М. І. Бурштэйна, І. Г. Васількова, У. У. Вінера, А. К. Кедрава-Зіхмана, Б. Я. Ліпкіна, выкладчыкаў М. М. Ганчарыка, С. Г. Цытовіча і інш. Публікаваў літаратурныя творы на беларускай мове Ганчарыка (псеўд. Я.Сявец), Коўзеля (Дзядзька Хведар) і інш. Выйшлі 3 нумары. Адказны рэдактар — праф. Ліпкін.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1923 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта