wd wp Пошук:

Говард Ходжкін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ходжкін.

Говард Ходжкін (англ.: Howard Hodgkin; 6 жніўня 1932, Лондан — 9 сакавіка 2017, Лондан) — брытанскі жывапісец і графік, адзін з найбольш выбітных каларыстаў свайго пакалення. Яго абстрактныя карціны, часта невялікага фармату, заснаваныя на рэальных падзеях (як правіла, гэта ўражанні ад сустрэч з людзьмі).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Эліята Ходжкіна (1905—1973) і яго жонкі Кэтрын. Мастак шмат падарожнічаў, некалькі разоў наведваў Індыю. Прыхільнасць мастака да дэкаратыўных бардзюраў і плоскіх каляровых участкаў адлюстроўвае захапленне індыйскай мініяцюрай.

Яго першая персанальная выстава адбылася ў Лондане ў 1962 годзе. З’яўляўся адным з папячыцеляў Галерэі Тэйт і Нацыянальнай галерэі. У 1984 годзе мастак прадстаўляў Вялікабрытанію на Венецыянскай біенале, у 1985 годзе ганараваны Прэміі Цёрнера, а ў 1992 годзе атрымаў рыцарскі тытул.

Адным з яго вучняў быў Эдвард Пайпер (1938—1990).

Зноскі

  1. http://www.tate.org.uk/whats-on/tate-britain/display/howard-hodgkin
  2. Howard Hodgkin
  3. Artists + Artworks Праверана 3 верасня 2021.
  4. https://www.piratefm.co.uk/news/showbiz-news/2242113/turner-prize-winner-sir-howard-hodgkin-dead-at-84/ Праверана 9 сакавіка 2017.
  5. Lundy D. R. Gordon Howard Eliot Hodgkin // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://www.nytimes.com/2004/02/07/arts/jill-kornblee-84-art-dealer.html
  7. http://www.nytimes.com/2010/12/12/nyregion/12artct.html
  8. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  9. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  10. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Графікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Мастакі-абстракцыяністы
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане