Глі́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Малая Глінаўка.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Новакрукоўскі сельсавет у складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Новыя Крукі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малая Глінаўка, сельсавет перайменаваны ў Глінаўскі[1]. 12 чэрвеня 1958 года ў склад Чэраскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Астравы, Вялікая Кавалеўшчына, Дзянісова, Дульскія, Казлы, Кручкі, Кушняры, Маляўкі, Мнюхі, Папкоў Луг, Пацеенкі і Сухавержжа)[2]. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Якубаўшчынскага сельсавета[3].