wd wp Пошук:

Глушанскі сельсавет

Глуша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Глуша.

Гісторыя

23 снежня 2011 года статус гарадскога пасёлка Глуша паніжаны да пасёлка[1].

22 лютага 2013 года Глушанскі пасялковы савет (у складзе пасёлкаў Глуша і Дачнае, вёскі Карабаўшчына) пераўтвораны ў сельсавет[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гарохаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: пасёлкі Красная Зара, Красны Агарод, Ляды і вёскі Гародчына, Двор-Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Красновічы, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Масты, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны, Харошыя, Ясёны) і частка скасаванага Восаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Глуша, Дойнічава, Забудзькі, Навасёлкі, Пакроўка, Слабада)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 1319 чалавек[4], з іх 79,4 % — беларусы, 17,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5].

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Решение Бобруйского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 12-7 Об отнесении городского поселка Глуша к категории сельских населенных пунктов Архівавана 17 красавіка 2018.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2013 г. № 20-7 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области(недаступная спасылка)
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Глушанскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат