Глушанок — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на захад ад горада Браслаў, за 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мяжаны, у басейне ракі Рычанка.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,4 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, разараныя. На захадзе невыразныя, параслі забалочаным хмызняком і лесам. Пойма шырынёй 50—100 м, на паўночным усходзе забалочаная. На захадзе выцякае ручай у возера Чартоўскае.