wd wp Пошук:

Глог адагнутачашалісцікавы

Глог адагнутачашалісцікавы, Глог калючы[3] (Crataegus rhipidophylla) — від раслін роду Глог (Crataegus).

Апісанне

Калючкі

Дрэва 1-4 м вышынёй або куст сямейства ружавых. Галіны — з пазухавымі калючкамі да 1 см даўжынёй. Лісце знізу прыкметна святлей, з рассеянакароткаваласістай пласцінкай. Ніжнія лісты пладаносных парасткаў суцэльныя, наступныя за імі цьмяна трохлопасцевыя, вышэй — з добра выяўленымі трыма лопасцямі, а верхнія — 5-7-лопасцевыя, шырокаяйкападобныя да акруглена-ромбічных. На бясплодных парастках лісце лопасцевае да паасобных, з двухлопасцевымі ніжнімі сегментамі.

Кветкі правільныя, абодваполыя, аднапесцікавыя, 5-пялёсткавыя, бледна-ружовыя ці амаль белыя, сабраны ў складаны шчыток. Плады яблыкападобныя, падоўжана-эліпсападобныя ці амаль цыліндрычныя, трохі апушаныя, спачатку жаўтлява-бурыя, пазней — чырванаватыя, з адной костачкай. Цвіце ў маі — чэрвені.

Распаўсюджанне

У Беларусі па высокіх берагавых схілах, галоўным чынам у паўднёвай частцы краіны, па берагах рэк Прыпяці, Дняпра і ў іншых месцах сустракаюцца зараснікі глога адагнутачашалісцікавага[4]. Расце на ўзлесках па ўсёй тэрыторыі Украіны, акрамя паўднёва-стэпавых раёнаў, у Крыму — у гарах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Crataegus oxyacantha L.
  4. Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Слівавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона