wd wp Пошук:

Глеб Сяргеевіч Жэрдзеў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Глеб Жэрдзеў (нар. 18 мая 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Мінск», з 2017 года пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў зрэдку прыцягвацца і да асноўнай каманды. Увосень 2018 года гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. 26 красавіка 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.

У сакавіку 2020 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2020 года быў адкліканы з арэнды ў «Мінск», дзе зноў стаў выступаць за дубль і часам далучацца да асновы.

У сакавіку 2021 года адправіўся на прагляд у мазырскую «Славію», якая неўзабаве арандавала паўабаронцу[2]. У сезоне 2021 не меў трывалага месца ў аснове, пераважна выхадзіў на замену, з кастрычніка стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе. Гол Жэрдзева, забіты 16 кастрычніка ў браму барысаўскага БАТЭ (вынік матча 3:1), быў прызнаны найлепшым голам чэмпіянату Беларусі 2021[3].

У лютым 2022 года па выніках пасяджэння Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў пацвердзіў страту «Мінскам» правоў на атрыманне кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста[4], пасля чаго той зноў далучыўся да «Славіі» і падпісаў паўнавартасны кантракт[5].

Міжнародная кар’ера

16 лістапада 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы 2023 супраць Ліхтэнштэйна (4:0).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017дубльМінскБеларусь33
2018дубльМінскБеларусь144
2019Д1МінскБеларусь80
2020 (1)Д2НафтанБеларусь103
2020 (2)Д1МінскБеларусь31
2021Д1СлавіяБеларусь234

Зноскі

  1. 1 2 http://www.fcminsk.by/osnovnyie-komandyi/fk-minsk-vyisshaya-liga-2020/napadayushhie/gleb-sergeevich-zherdev.html
  2. “Славия” арендовала Жердева у “Минска”
  3. Футбол. Глеб Жердев стал автором лучшего гола чемпионата Беларуси-2021
  4. АБФФ: Жердев и Сазончик - свободные агенты, рассмотрение претензий Политевича к “Шахтеру” перенесено
  5. Жердев продолжит карьеру в “Славии”
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2000 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных