wd wp Пошук:

Герцаль Самойлавіч Навагрудскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навагрудскі. Герцаль Самойлавіч Навагрудскі (21 жніўня (3 верасня) 1904, г. Ваўкавыск — 5 лістапада 1973, г. Масква, Расія) — журналіст, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР (1958). Бацька рэжысёра-мультыплікатара Марыяны Навагрудскай.

Біяграфія

У 1921—1923 гадах вучыўся на эканамічным факультэце Бакінскага універсітэта. Пачаў друкавацца ў 1926 годзе. Працаваў у газеце «Водный транспорт». У 1930—1938 гадах працаваў карэспандэнтам газеты «Правда». У час Вялікай Айчыннай вайны быў ваенным карэспандэнтам газеты «Чырвоны флот». Пасля вайны супрацоўнічаў з часопісам «Новый мир».

Творчасць

Аўтар біяграфічных нарысаў аб Героях Савецкага Саюза:

Разам з Аляксандрам Дунаеўскім напісаў дакументальную аповесць «Таварышы кітайскія байцы» (Масква, 1959). Перапрацаваная і дапоўненая, аповесць перавыдадзеная ў 1962 годзе як гісторыя аднаго літаратурнага пошуку пад загалоўкам «Па слядах Паў».

Кнігі Навагрудскага для дзяцей займальныя, прасякнуты любоўю да людзей працы. Сярод іх аповесць пра эстонскіх рыбакоў «На маленькай выспе» (1952, перавыдадзеная ў 1958). Аповесць «Дзік з 12-й Ніжняй» (1956) распавядае пра тое, як падлеткі-прадаўцы газет у Нью-Ёрку сабралі грошы на лячэнне свайго хворага сябра[1].

Кніг

Зноскі

  1. 3 верасня 1904 года ў Ваўкавыску нарадзіўся рускі савецкі журналіст, пісьменнік, член Саюза пісьменнікаў СССР (1958 г.) Герцаль Самойлавіч НАВАГРУДСКІ. Бацька рэжысёра-мультыплікатара Марыяны Навагрудскай
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыску
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра палітыкаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі