wd wp Пошук:

Герт Вілдэрс

Герт Вілдэрс (нідэрл.: Geert Wilders) (нар. 6 верасня 1963, Венло) — нідэрландскі палітык. З’яўляецца дэпутатам парламента Нідэрландаў з 1998 года, першапачаткова ў якасці прадстаўніка «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», а з 2006 «Партыі Свабоды», заснавальнікам і кіраўніком якой ён стаў. Шырокую вядомасць набыў дзякуючы сваёй цвёрдай антыісламскай рыторыкай. Напрыклад, ён заявіў аб тым, што «выгнаў бы прарока Мухамеда з краіны, калі бы ён жыў у наш час» [3].

Палітычная кар’ера

У верасні 2004 года Вілдэрс пакінуў шэрагі ліберальнай «Народнай партыі за волю і дэмакратыю», членм якой ён быў з 1989 года і заснаваў уласную партыю — «Партыю Свабоды». Прычынай выхаду паслужыла нязгода Вілдэрса з пазіцыяй партыі па пытанні аб пачатку перамоў з Турцыяй аб уступе ў Еўрасаюз, а таксама мноства іншых пытанняў.

Палітычныя погляды

Вілдэрс вядомы сваёй рэзкай крытыкай ісламу і прапановай забараніць іміграцыю мусульман у Галандыю. Па шматлікіх пытаннях яго погляды супадаюць з поглядамі іншага вядомага нідэрландскага палітыка Піма Фартайна. Вілдэрс зняў дакументальны кароткаметражны фільм «Фітна», які выклікаў шырокі міжнародны рэзананс.

Зноскі

  1. 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  3. Dutch populist attacks Koran, Prophet Mohammad (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Палітыкі Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Ісламафобія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю
Катэгорыя·Лібертарыянства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных