Гертруда фон Бабенберг (1120 — 4 жніўня 1150, Прага) — княгіня Чэхіі. Першая жонка Уладзіслава II, князя чэшскага з 1140 года, караля Чэхіі (1158—1173).
Нарадзілася ў сям’і маркграфа Аўстрыі Леапольда III Святога і Агнэсы фон Вайблінген, герцагіні Швабіі, дачкі Генрыха IV, імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Пляменніца імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха V. Яе сястра Агнэса фон Бабенберг была жонкай князь-прынцэпса Польшчы Уладзіслава II Выгнанніка.
Выйшла замуж за Уладзіслава II у 1140 годзе. У 1142 г. Гертруда разам з малодшым братам Уладзіслава Дэпальтам паспяхова абараняла замак на Пражскім Градзе ад паўсталых мараўскіх князёў Конрада II Зноемскага, Ураціслава II Брненскага і Атона III Дзетлеба, якія аблажылі яго. Тым часам Уладзіслаў, адсутнічаў у замку, таму што адправіўся ў Германію за падтрымкай да Конрада III, які дапамог свайму швагру вярнуць княства і ўтрымацца на прастоле.
Ад шлюбу з Уладзіславам II нарадзіліся дзеці:
Па ініцыятыве Гертруды фон Бабенберг былі запрошаны ў краіну служкі новых каталіцкі манаскіх ордэнаў — прэманстранты і цыстэрцыянцы, а затым гаспітальеры. Для іх пры яе ўдзеле былі заснаваны Пласкі, Доксанскі і Страгаўскі кляштары ў Чэхіі.
Памерла пасля дзесяці гадоў шлюбу ва ўзросце 30 гадоў. Спачатку была пахавана ў Страгаўскім кляштары, а затым яе рэшткі былі перанесены ў Доксаны.