wd wp Пошук:

Герман Саламонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Саламонаў. Герман (Гершл) Саламонаў (1875, Мінск — ?) — беларускі скрыпач
і педагог[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў сям’і бедных музыкантаў[3]. Ужо ў дзяцінстве яго называлі вундэркіндам за чароўную ігру на скрыпцы[3].

Па парадзе свайго настаўніка І. Жухавіцкага, з якім пазней ажаніліся на родных сёстрах, і пад яго кіраўніцтвам адправіўся ў Лейпцыг і пры дапамозе некалькіх мецэнатаў, якія падтрымалі вельмі таленавітага вучня[3], скончыў там Лейпцыгскую дзяржаўную кансерваторыю па класе скрыпкі[2].

Пасля заканчэння кансерваторыі некалькі гадоў працаваў канцэртмайстарам у адным з аркестраў Лейпцыга. У 1907 годзе рушыў у ЗША, дзе скрыпач заняў пост канцэртмайстара Нью-Ёркскай філармоніі, і пражыў там пяць гадоў. У гэты час ён многа і вельмі паспяхова гастраляваў, выступаючы з канцэртамі ў многіх краінах свету. Мінскія газеты стала перадрукоўвалі ўзнёслыя водгукі берлінскіх і лейпцыгскіх газет[4].

Па вяртанні ў 1913 годзе Г. Саламонаў у першым жа канцэрце выконвае складанейшыя творы для скрыпкі[5].

У Мінску выкладаў у Народнай кансерваторыі. Падчас польскай улады ў 1920 годзе быў запрошаны ў Віленскую кансерваторыю, дзе быў прафесарам і выкладаў скрыпку[6]. Гастраляваў па вялікіх гарадах Польшчы[3].

У 1939 годзе вярнуўся ў Мінск і зноў выкладаў у Беларускай кансерваторыі[3]. У Мінску ўдзельнічаў у радыёпраграмах і даваў канцэрты[3].

У 1943 годзе Г. Саламонаў загінуў у Мінскім гета разам са сваёй жонкай Маняй Слапян. Вызваленыя з гета распавядалі, што ён да самай смерці іграў на скрыпцы для вязняў[2].

Выжыў прынамсі адзін сын, Давыд Саламонаў[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://rep.bgam.edu.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/46/%D0%97%D0%AB%D0%9A%D0%9E%D0%92%D0%90.pdf?sequence=1&isAllowed=y
  2. 1 2 3 М. Зыкова. Становление и развитие профессионального скрипичного образования и исполнительского искусства Беларуси в начале XX века Архівавана 18 мая 2021. (руск.)
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Musicians in Minsk by David Zakai, David Solomonov (англ.)
  4. Северо-Западный край. — 1904. — 11 апреля. № 428.
  5. Минский голос. — 1913. — 8 марта. — № 1006.
  6. Maria Ankudowicz-Bieńkowska(польск.) бел., Polskie zycie muzyczne w Wilnie, 119.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскай вышэйшай школы музыкі і тэатра
Катэгорыя·Скрыпачы Беларусі
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскім гета
Катэгорыя·Музычныя педагогі Літвы
Катэгорыя·Скрыпачы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Скрыпачы СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Скрыпачы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Скрыпачы XX стагоддзя