wd wp Пошук:

Гермаген Гарнастай

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарнастай. Гермаген Іванавіч Гарнастай (? — 1553) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Івана і Ганны з Саламя­рэцкіх.

Займаў пасады пісара вялікага літоўскага і слонімскага намесніка. Жыццё яго прадстаўлена нешматлікімі дакументамі. Ён валодаў маёнткам Сакалоў (Берасцейскі павет)[1].

Маёнтак Такары (Берасцейскі павет) пасля смерці Гермагена перайшоў да братоў. Частка Такароў была застаўлена Гермагену ад бацькі Шчаснага Лукашэвіча Лычэвіча Такарэўскага. Заставу не змаглі выкупіць і прадалі Гаўрылу за 100 коп літоўскіх грошаў (1556). Ён жа выкупіў часткі маёнтка ў братоў Івана і Астафея (1556, 1570)[1].

Гермаген памёр бяздзетным. Ён быў унесены ў памяннік Супрасльскага манастыра. Пасля яго смерці Іван Гарнастай прадаў Івану Крошынскаму маёнтак Сакалоў з дворцам Высокі за 716 коп літоўскіх грошаў (1553). З-за службы ў вялікага князя літоўскага сын нарабіў шмат пазыкаў. Бацька вымушаны быў прадаць уласнасць сына, каб выплаціць грошы крэдыторам пасля яго смерці[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Наталля Сліж (Грод­на). Лёс дзяцей Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Старосты слонімскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гарнастаі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў 1553 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Гарнастаі