wd wp Пошук:

Гервянікаўскі сельсавет

Гервяні́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Гервянікі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Дубровенскага сельсавета перададзены вёскі Кадаўбы, Пашкі, Сангайлы і Цвермы, з Крупаўскага сельсавета — вёска Белевічы[1]. 3 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Тракельскага сельсавета Воранаўскага раёна і Крупаўскага сельсавета Лідскага раёна.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лідскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе