wd wp Пошук:

Герб Хойнікаў

Герб Хойнікаў — афіцыйны геральдычны сімвал горада Хойнікі Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 14 жніўня 2001 года № 65.

Апісанне

Іспанскі шчыт полымяпадобна скошаны справа на зялёнае і срэбра, у зялёным полі — залаты замак.

Герб быў прыняты рашэннем прэзідыума Хойніцкага раённага Савета дэпутатаў ад 17 красавiка 2001 года № 18 і раённым Саветам дэпутатаў 28 чэрвеня 2001 года № 80. Аўтар герба і мастак М. М. Елінская[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Герб Хойнікаў
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі
Катэгорыя·Хойнікі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта