wd wp Пошук:

Герб Фіджы

Афіцыйны герб Фіджы выкарыстоўваецца з 4 ліпеня 1908 года.

Па абодва бакі гербавага шчыта размешчаны выявы фіджыйскіх воінаў. Левы воін узброены дзідай, правы — дубцом.

У верхняй частцы — выява такіа (фіджыйскага каноэ). У ніжняй — нацыянальны дэвіз: «Rerevaka na Kalou ka doka na Tui» (у перакладзе з фіджыйскай мовы «Бойся Бога і шануй каралеву»).

Аснову гербавага шчыта складае Георгіеўскі крыж, на якім размешчана выява геральдычнага льва, які трымае сваімі лапамі плод какава.

У правай верхняй секцыі шчыта — выява цукровага трыснёга, у правай ніжняй частцы — звязак бананаў, у левай верхняй — какосавая пальма, у левай ніжняй — белы голуб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Фіджы
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта