wd wp Пошук:

Герб Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый

Герб Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый быў створаны ў 1950 г. Сюзанай Гацье па даручэнні адміністратара тэрыторыі.

Апісанне

Герб уяўляе сабой шчыт, падзелены на чатыры палі — два блакітныя і два залатыя. У першым поле намалявана кергеленская капуста, у другім — амар, у трэцім — верхняя частка тулава імператарскага пінгвіна, у чацвёртым — айсберг.

Кергеленская капуста сімвалізуе архіпелаг Кергелен, амар — востраў Сен-Поль, а імператарскі пінгвінзямлю Адэлі, раён Антарктыкі, на які прэтэндуе Францыя. Айсберг сімвалізуе ФПАТ у цэлым. Астравы Эпарсэ, якія ўваходзяць у склад тэрыторый з 2007 года, аднак на гербе яны не прадстаўлены.

Шчыт падтрымліваюць два сярэбраныя марскія сланы. Па-над шчытом размешчаны надпіс «Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі» на французскай мове, два якары і тры зоркі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гербы Францыі
Катэгорыя·Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта