wd wp Пошук:

Герб Улы

Герб Улы — геральдычны сімвал Улы, нададзены гораду вялікім князем літоўскім Стэфанам Баторыем 27 студзеня[1] 1577: «у чырвоным полі замак з вежай пасярэдзіне»[2].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004[3].

Афіцыйнае апісанне:

Герб мястэчка Ула ўяўляе сабой выяву на чырвоным полі барочнага шчыта срэбнага замка фартыфікацыі з трыма вежамі. У цэнтральнай вежы знаходзіцца залатая ўваходная брама.

Зноскі

  1. Макараў М. Ула // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 685. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  2. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  3. Указ президента Республики Беларусь от 9 февраля 2004 г. № 60 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ула (аграгарадок)
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта