wd wp Пошук:

Герб Славеніі

Герб Славеніі уяўляе сабой сіні шчыт з чырвонымі бакамі і сімвалічнай выявай гары Трыглаў. Пад Трыглавам намаляваныя дзве хвалістыя лініі, якія азначаюць Адрыятычнае мора і рэкі. Над Трыглавам знаходзіцца трыкутнік з трох залатых шасціканцовых зорак.

Герб адлюстроўваецца на сцягу Славеніі.

Аўтар герба — Марка Пагачнік.

Гісторыя

Выява Трыглава і хвалістых ліній былі і на гербе Сацыялістычнай Рэспублікі Славенія ў складзе Югаславіі.У адрозненне ад герба сучаснай незалежнай Славеніі ён быў апраўлены каласамі пшаніцы і лісцем ліпы, перавязанымі чырвонай стужкай. Зверху знаходзілася чырвоная зорка — сімвал камунізму.

Герб Сацыялістычнай Рэспублікі Славенія

Спасылкі

Сайт прысвечаны гербу Славеніі Архівавана 22 лютага 2007.

Гл. таксама

Гербы былых югаслаўскіх рэспублік

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Славеніі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта