wd wp Пошук:

Герб Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў

Герб Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў складаецца са шчыта, кароны і дэвізу. На шчыце пяць сініх зорак на залатым фоне, на чырвоным фоне — гэта пяць Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў, якія таксама ёсць на сцягу. Карона на шчыце — карона галандскага суверэна. Пад шчытом стужка з дэвізам: Libertate Unanimus («Свабода ў Згодзе»).

Герб быў прыняты 1 студзеня 1986, дзень, які Аруба аддзялілася ад Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў і набыла статус незалежнай тэрыторыі ў межах Каралеўства Нідэрландаў.

Сучасны герб замяняў папярэднюю версію, якая выкарыстоўвалася з 23 кастрычніка 1964. Тая версія герба ўтрымлівала шэсць зорак, адна з якіх, сімвалізавала Арубу.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта