wd wp Пошук:

Герб Науру

Дзяржаўны герб Науру уяўляе сабой шчыт, падзелены на тры часткі. У верхняй частцы на залатым плеценым полі размешчаны сімвал, які некалі быў адным з алхімічных сімвалаў фосфару, паколькі да нядаўняга часу аснову эканомікі вострава складалі фасфарыты. Плецены фон сімвалізуе народ Науру. У правым (у геральдыцы боку вызначаюцца ад уладальніка) ніжнім сярэбраным полі — птушка фрэгат, якая сядзіць на шасце над акіянскімі хвалямі. У левым ніжнім — галінка кветак Calophyllum на блакітным полі. Шчыт атачае вяроўкамі з пальмавага лісця і пёрамі фрэгата. Дванаццаціканцовая зорка над шчытом узята са сцяга. Стужка ў верхняй частцы нясе назву краіны на мясцовай мове. Стужка ўнізе нясе нацыянальны дэвіз краіны God’s Will First («Перш за ўсё божая воля»).

Малюнак герба быў створаны ў 1968 годзе пасля абвяшчэння незалежнасці; афіцыйна пачаў выкарыстоўвацца з пачатку 1970-х гадоў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Науру
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта