wd wp Пошук:

Герб Лівана

Герб Лівана (араб. شعار لبنان) складаецца з чырвонага шчыта з белым выгібам, у якім намалявана дрэва - кедр. Герб вельмі падобны да сцягу Лівана, за выключэннем гарызантальнай паласы на сцягу, якую змянілі на выгіб.

Кедр - традыцыйны сімвал Лівана, звязаны з хрысціянствам, (гл. Псалом 91:13 - «Праведнік цвіце, як пальма, узвышаецца, быццам кедр на Ліване»). Кедр з’яўляецца таксама сімвалам неўміручасці. У XVIII стагоддзі кедр становіцца знакам хрысціянскай секты маранітаў, якая распаўсюдзіла свой уплыў пераважна ў Сірыі і Ліване.

Пазней, калі Ліван стаў часткай французскіх уладанняў, выкарыстоўваўся французскі трыкалор з выявай кедра ў цэнтры сцяга. Колеры сцяга пазней змяніліся на чырвоны і белы, а кедр застаўся нязменным. Чырвоны і белы колер атаясамляюцца з кланамі каўзітаў і еменітаў. Гэтыя кланы былі найбольш уплывовымі ў Ліване з VII па XVIII стст. Пазней белы колер сцяга пачаў азначаць чысціню снегу ліванскіх гор (чысціню намераў народа краіны), чырвоны - кроў, пралітую ў барацьбе супраць атаманскіх, французскіх і іншых каланізатараў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Лівана
Катэгорыя·Гербы дзяржаў
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта