wd wp Пошук:

Герб Канарскіх астравоў

Герб Канарскіх астравоў уяўляе сабой шчыт, у блакітным поле якога сем срэбраных астравоў 2, 2, 2 і 1. Шчыт увянчаны залаты іспанскай каралеўскай каронай. Шчыт падтрымліваюць два сабакі натуральнага (карычневага) колеру з нашыйнікамі. Над шытым срэбраная дэвізная стужка з надпісам чорнымі літарамі «Oceano».

Сімволіка

Срэбраныя астравы пасярод блакітнага поля сімвалізуюць сем вулканічных астравоў Канарскага архіпелага. Карона азначае прыналежнасць востравам Іспаніі. У якасці шчытатрымальнікаў абраны сабакі, з прычыны таго, што назва астравоў утворана ад лацінскага слова canis, што азначае «сабака». Дэвіз перакладаецца як «Акіян», сімвалізуючы геаграфічнае становішчы астравоў пасярод Атлантычнага акіяна.

Паводле артыкула ў газеце «La Opinion de Tenerife» за 25 кастрычніка 2004 года, парламенцкая камісія па рэформе статусу аўтаноміі прапанавала прыбраць з сабак, якія трымаюць шчыт, нашыйнікі, якія азначаюць прыручаных сабакаў, у той час як гэтыя жывёлы павінны б быць дзікімі. Дыскусія стала працягам не прынятай прапановы аб увогуле прыбраць шчытатрымальнікаў з герба[1].

Зноскі

  1. Canary Islands (Spain) // CRW Flags’ Online Catalog. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржаўныя сімвалы Канарскіх астравоў
Катэгорыя·Гербы Іспаніі
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта