wd wp Пошук:

Герб Зэльвы

Герб Зэльвы — герб гарадскога пасёлка Зэльва Зэльвенскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Апісанне

Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны ўзыходзячы з залатой брамы з чырвоным дахам чорны конь з залатымі грывай, капытамі і аброццю[1].

Сімволіка

Калісьці мястэчка было вельмі заможным, тут праходзілі кірмашы па продажы буйной жывёлы, у тым ліку i коней. У гэтыя дні горад станавіўся сапраўдным цэнтрам грамадскага жыцця, паколькі, акрамя ўласна кірмашоў, тут працавалі шматлікія шынкі, карчмы, пастаялыя двары і стайні. Залаты колер на гербе падкрэслівае заможнасць, геральдычная поза ўзыходзячага каня (верхняй яго часткі) указвае на асноўны прадмет гандлю[2].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
  2. Сяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» Архівавана 1 кастрычніка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гербы раёнаў Беларусі
Катэгорыя·Зэльва
Катэгорыя·Гербы населеных пунктаў Беларусі
Катэгорыя·Зэльвенскі раён