Герб Бесарабскай губерні — геральдычны сімвал Бесарабскай губерні, зацверджаны 5 ліпеня 1878 года[1]. Герб складзены адпаведна геральдычнай рэформе Б. Кёне.
У блакітнай тарчы, залатая буйвалавая галава, з чырвонымі вачыма, языком і рагамі, якая суправаджаецца, паміж рагамі, залатой з пяццю прамянямі зоркай і па баках направа, срэбнай ружай з пяццю лісткамі і налева такім самым паўмесяцам, павернутым налева. Шляк колераў Імперыі. Тарча ўвянчана Імператарскай каронай і акружана залатым дубовым лісцем, злучаным Андрэеўскай стужкай.
— З Поўнага збору законаў Расійскай імперыі
Руска-турэцкія войны спрыялі пераходу зямель паміж Прутам і Днястром ад асманскі валадарства, паводле Бухарэсцкага мірнага дагавора 16 мая 1812 года, пад уладу Расійскай імперыі. Пасля далучэння да Расіі[2], усходняя частка Малдаўскага княства і Буджак атрымалі назву Бесарабская вобласць, а з 1873 года Бесарабская губерня. З таго часу Бесарабіяй сталі называць Бесарабскую губерню.
Герб Бесарабскай вобласці зацверджаны імператарам Мікалаем I 2 красавіка 1826 года: «тарча перасечаная; у верхнім барвовым полі Расійскі двухгаловы арол з сэрцападобным маскоўскім шчытком на грудзях, вянком і паходняй у лапах; у ніжнім залатым полі галава тура (зубра)».
Новы варыянт герба прыняты імператарам Аляксандрам II 5 ліпеня 1878 года выглядаў наступным чынам: «у блакітнай тарчы залатая галава тура (зубра), з барвовымі вачыма, языком і рагамі, якая суправаджаецца, паміж рагамі, залатой з пяццю прамянямі зоркай і па баках направа, срэбнай ружай з пяццю прамянямі і налева такім самым паўмесяцам, павернутым налева. Шляк з колераў Імперыі. Тарча ўвенчана Імператарскай каронай і акружаны залатым дубовым лісцем, злучаным Андрэеўскай стужкай».
Пасля свайго абвяшчэння ў 1917 годзе Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка выкарыстоўвала герб Бесарабскай губерні без уліку чорна-жоўта-срэбнага шляку гербавых колераў Расійскай імперыі. Неафіцыйна герб МДР як сімвал Малдовы выкарыстоўваўся і ў Румыніі, напрыклад, для эмблемы 1930-х гадоў малдаўскага аўтаклуба ў Ясах.