wd wp Пошук:

Герб Асвенціма

Герб Асвенціма

Герб Асвенціма — геральдычны сімвал горада Асвенціма.

Апісанне

Герб уяўляе сабой французскі шчыт, у блакітным полі якога намалявана белая вежа на пашыраным падмурку з пяццю зубцамі зверху, з высокім трапецападобным дахам з чырвонай чарапіцы. Наверсе даху з абодвух бакоў, на адным узроўні размешчаны два невялікія залатыя шары. У вежы — адно пад іншым, размешчана два чорныя прамавугольныя, закругленыя зверху, аконныя праёмы. Абапал вежы размешчаны паловы двухгаловага арла залатога колеру.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гербы гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Асвенцім (горад)