wd wp Пошук:

Герб Анголы

Герб Анголы
**Герб [Анголы](/Ангола "Ангола")** выкананы ў сацыялістычным стылі. Некаторыя элементы герба таксама прысутнічаюць на [сцягу Анголы](/Сцяг_Анголы "Сцяг Анголы").

Гісторыя

Дадзены герб з’яўляецца афіцыйным гербам Рэспублікі Ангола з 1992 года. Да гэтага часу дзейнічаў герб Народнай Рэспублікі Ангола, прыняты пасля абвяшчэння ёю незалежнасці 11 лістапада 1975. Адрозненне паміж гэтымі двума гербамі толькі ў назве дзяржавы.

Апісанне

У цэнтры герба — мачэтэ і матыка, якія сімвалізуюць сельскую гаспадарку і вызваленчую барацьбу. Вышэй іх — зорка, якая сімвалізуе міжнародную салідарнасць і прагрэс. Ўзыходзячае сонца азначае новую краіну. Усе гэтыя сімвалы апраўляюцца паловай зубчастага кола, якое сімвалізуе прамысловасць, і снапом кукурузы, кава, бавоўна — асноўныя сельскагаспадарчыя культуры, якія вырошчваюцца ў Анголе. Ніжэй намаляваная адкрытая кніга, якая сімвалізуе адукацыю і культуру. У самым нізе герба залатая стужка з назвай дзяржавы на партугальскай мове — Рэспубліка Ангола.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Ангола
Катэгорыя·Гербы дзяржаў